World Map

понедельник, 14 января 2019 г.

Белорусы требуют убрать росСМИ.

                                       Ð Ð¾ÑÑÐ¸Ñ, политика, ТВ, пропаганда, беларусь, агрессия, язык

Оппозиционная партия "Белорусский народный фронт" призвала граждан активно пользоваться родным языком, чтобы препятствовать информационным атакам со стороны России и сохранить независимость страны. В Беларуси решили дать настоящий бой русскому языку и популяризировать родной язык, чтобы уберечь страну от атак пропаганды Кремля и сохранить суверените. Инициаторами стала оппозиционная партия "Белорусский народный фронт".

"Требуем от властей Белоруссии ограничить трансляцию российских телеканалов, которые разжигают межнациональную вражду и, по существу, являются средствами ведения информационной войны против нашей страны", — гласит текст заявления. Так, оппозиционеры настаивают на том, что нужно способствовать тому, чтобы граждане республики совершенствовали знание белорусского языка, в частности, призывают Минск расширить использование родного языка в системе образования, сфере законодательства и на телевидении. "Пока значительная часть белорусов не пользуется белорусским языком, смотрит российские телеканалы, живет в российском языковом пространстве, всегда будет опасность того, что сюда придут российские танки "защищать русскоязычных", - добавляют в "БНФ".


Source

Беларуская мова – найважнейшы фактар нацыянальнай бясьпекі для незалежнай беларускай дзяржавы
Заява Сойма Партыі БНФ 12 студзеня 2019 году
родная мова народная зброяУ апошнія месяцы з падачы расейскіх дзяржслужбоўцаў у СМІ ізноўку ўкінутыя інсынуацыі пра ўвасабленьне ў жыцьцё авантуры пад назвай “саюзная дзяржава”. Дамовы пра гэтае ўвтарэньне былі заключаныя адзінаасобным кіраўніком Беларусі дваццаць гадоў таму, чым былі створаныя даўгатэрміновыя пагрозы для незалежнасьці нашай краіны. Пакуль існуе “саюзная дзяржава” – існуе пагроза аншлюсу, ліквідацыі беларускай дзяржавы і яе інкарпарацыі ў склад Расеі.
Разам з тым БНФ цьвёрда перакананы ў тым, што беларуская незалежнасьць грунтуецца не толькі на фармальна-прававых інстытутах, а тым больш не на адзінаасобнай аўтарытарнай уладзе. Цяперашняя Рэспубліка Беларусь каштоўная не сама па сабе, і тым больш не як “падмандатная тэрыторыя”, што быццам бы захавалася толькі праз 25-гадовае кіраваньне адной асобы.
Рэспубліка Беларусь ёсьць формай існаваньня беларускай нацыі – і толькі як беларуская нацыянальная дзяржава яна мае сэнс для існаваньня і можа прэтэндаваць на устойлівасьць. Дзяржаўныя інстытуты будуць сапраўды моцныя толькі тады, калі будуць абапірацца на беларускае грамадзтва, беларускі бізнэс, беларускае сялянства, беларускае войска, беларускія СМІ, беларускую царкву, на пачуцьцё нашай агульнай ідэнтычнасьці як беларусаў і пачуцьцё нашай супольнай адказнасьці за лёс нашай краіны і будучых пакаленьняў беларусаў.
У гэтай сыстэме дзяржаваўтваральных падмуркаў найважнейшым элемэнтам зьяўляецца беларуская мова. Выбар на карысьць беларускай мовы – гэта выбар на карысьць нацыянальнай дзяржавы і, у рэшце рэшт, адзіна магчымы выбар для сапраўднага беларускага патрыёта.
Пакуль значная частка беларусаў не карыстаецца беларускай мовай, глядзіць расейскія тэлеканалы, жыве ў расейскай моўнай прасторы – заўжды будзе небясьпека таго, што сюды прыйдуць расейскія танкі “бараніць рускамоўных”. Нездарма ж расейскія шавіністы кажуць што “русский мир” – гэта ўся прастора панаваньня расейскай мовы.
Прымаючы пад увагу актывізацыю антыбеларускіх выступаў і інфармацыйных атак супраць Беларусі і беларусаў, мы абвяшчаем 2019 год годам беларускай мовы і заклікаем да наступных крокаў па ўмацаваньні беларускай мовы:
-      Заклікаем усіх жыхароў Беларусі вывучаць і ўдасканальваць ступень валоданьня беларускай мовай, заклікаем карыстацца беларускай мовай ва ўсіх жыцьцёвых выпадках, ініцыяваць стварэньне беларускамоўных групаў і плыняў у навучальных установах розных узроўняў;
-      Заклікаем усіх беларусаў падчас перапісу насельніцтва, які прызначаны на кастрычнік 2019 года, пазначаць беларускую мову ў якасьці роднай мовы і мовы штодзённага ўжытку дома;
-      Заклікаем беларускі бізнэс, усіх вытворцаў тавараў і паслугаў, карыстацца беларускай мовай у рэклямных кампаніях, у аздабленьні тавараў, у камунікацыі з пакупнікамі і карыстальнікамі;
-      Патрабуем ад уладаў Беларусі абмежаваць трансляцыю расейскіх тэлеканалаў, якія распальваюць міжнацыянальную варажнечу і па-сутнасьці ёсьць сродкамі вядзеньня інфармацыйнай вайны супраць нашай краіны, замяніўшы іх праграмамі ўласнай вытворчасьці альбо збалансаваным наборам замежных тэлепраграмаў з розных іншых краінаў;
-      Патрабуем ад уладаў Беларусі прыняцьця актаў заканадаўства на беларускай мове;
-      Заклікаем улады Беларусі пашыраць выкарыстаньне беларускай мовы ў сыстэме адукацыі, у тым ліку стварыўшы вышэйшыя навучальныя установы з выкладаньнем на беларускай мове і прыняўшы на заканадаўчым узроўні дзяржаўную праграму развіцьця і падтрымкі беларускамоўнага навучаньня з павелічэньнем дзяржаўнага фінансаваньня праграмаў па развіцьці беларускай культуры, адукацыі і мовы з выдзяленьнем сродкаў на конкурснай аснове недзяржаўным ініцыятывам і арганізацыям грамадзянскай супольнасьці;
-      Нагадваем што ад 1 студзеня 2019 года ўсе інтэрнэт-сайты дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў і арганізацыяў павінныя мець беларускамоўныя вэрсіі і абвяшчаем пра намер пільна адсочваць выкананьне гэтай нормы заканадаўства праз маніторыг дзяржаўных сайтаў з рэагаваньнем на парушэньні шляхам адпаведных зваротаў да ўладальнікаў сайтаў і, пры сыстэмных парушэньнях, шляхам скаргаў у міністэрства інфармацыі.

2 комментария:

  1. Давно пора убрать этот соловьинный помёт, уже из русских сделали зомби.

    ОтветитьУдалить
  2. "Бенджамін Брыл Лі быў вельмі прафесійным ва ўсе часы, і даў мне ведаць пра ўсё, што адбывалася. Калі ў мяне ўзніклі пытанні, ён заўсёды мог бы адказаць. Гэта была мая першая купля жылля, я нічога не ведала пра працэс пазыкі, і ён вельмі лёгка зразумеў рэчы, якія былі ў мяне. Мне вельмі спадабалася працаваць з ім ".
    Ён займае крэдытны супрацоўнік, які працуе з групай інвестараў, якія гатовыя фінансаваць любы праект альбо пазычыць вам любую суму з вельмі нізкай цікавасцю. Звяжыцеся з Бенджамінам Брылем Лі E-Mail: Lfdsloans@outlook.com Whats-App Number: + 1-989 -394-3740.

    ОтветитьУдалить